
Кнiга «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».
Пiсьменнiк Уладзiмiр Арлоў i мастак Павел Татарнiкаў завершылi працу над кнiгай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».
Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў — чатыры. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта «Краіна Беларусь» для дзяцей і падлеткаў. Кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю Беларусi ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.
Прыватным фундатарам выдання выступіў Павел Бераговіч.

Выстава «Рэха» ў Гароднi
Выстава «Рэха» - першы сумесны праект гарадзенскага Центру гарадскога жыцця i знакамiтай галерэi «Крыга».
На выставе прэзентавана частка нiзкi твораў, прысвечаных гiстарычным асобам i мясцiнам, звязаным з Беларусcю: партрэты знакамiтых асоб, ад Рагнеды да Тадэвуша Кацюшкi, панарамы гарадоў i мастацкiя рэканструкцыi замкаў i мястэчак.

Выстава «Павел Татарнiкаў - iлюстратар старадаўняга сусвету»
У межах штогадовага фестывалю Lucca Comics and Games (Люка, Iталiя) адбылася выстава iлюстраций Паўла Татарнiкава, прысвечаная 10-годдзю пачатка працы секцыi Lucca Junior, прызначанай маладым гасцям фестывалю. Подчас фестывальных дзён мастак правёў шэраг майстар-класаў для наведвальнiкаў выставы, размешчанай у залях старадаўняга замку Palazzo Ducale.
Фрагменты выставы i iнтэрвью з
мастаком можна паглядзець тут
https://www.youtube.com/watch?v=ELXmtsdz4pQ

Пленэр «Дольна Вiсла»
Святлана Дзямiдовiч, Аляксандр Грышкевiч, Павел Татарнiкаў i Сяргей Грыневiч сталi ўдзельнiкамi пленэру «Дольна Вiсла», што адбыўся ў горадзе Гручна ў Польшчы. Каардынатарам пленэру стаў таленавiты польскi мастак Лукаш Левандоўскi.
Працы мастакоў былi прсвечаны вобразам i краявiдам нiжняй Вiслы. Па заканчэннi пленэра адбылася выстава твораў мастакоў ў межах традыцыйнага штогадовага фестываля смаку ў Гручна.

Выстава-праект «Мастак i горад»
23 красавiка на плошчы Якуба Коласа адкрыецца выставачны праект «Мастак i горад», якi будзе даступны для наведвання да 1 жнiўня 2014 года. Экспазiцыю выстаўкi аформяць 32 працы 16 сучасных беларускiх мастакоў: Юрыя Якавенкi, Сяргея Грыневiча, Паўла Татарнiкава, Ганны Сiлiвончык, Таццяны Радзiвiлкi, Руслана Вашкевiча, Валянцiны Шобы, Уладзiмiра Клiмушкi, Ганны Цiханавай, Дзянiса Чубукова, Уладзiмiра Басалыгi, Сяргея Рымашэўскага, Рамана Сустава, Аляксандра Некрашэвiча, Юрыя Алiсевiча, Алесi Скарабагатай.

VI Мінская міжнародная выстаўка графікі «Арт-лінія»
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё VI Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія». У чарговы раз праект «Арт-лінія» пацвярджае статус адной з найбольш прадстаўнічых выставак графікі ў краіне. Сёлетняя «Арт-лінія» прысвячаецца 500-годдзю афорта.
Блок сучасных твораў дэманструе работы мастакоў з Беларусі, Расіі і Польшчы. Сярод айчынных аўтараў прадстаўлены работы такіх майстроў, як Геннадзь Паплаўскі, Мiхаiл Барздыка, Уладзiмiр Правідохін, Павел Татарнікаў, Юрый Якавенка, Юрый Хілько, Сяргей Балянок і іншыя.

Выстаўка ў Вiцебску
У мастацкiм музеi г. Вiцебска праходзiць выстўка iлюстрацый Паўла Татарнiкава.

Вобраз кнiгi
Павел Татарнiкаў (Мiнск) – лаўрэат агульнарасiйскага конкурсу кнiжнай iлюстрацыi «Вобраз кнiгi» ў намiнацыi «Лепшыя iлюстрацыi да твораў мастацкай лiтаратуры» за афармленне кнiгi «Слово о полку Игореве».
http://www.fapmc.ru/rospechat/newsandevents/newsagency/2013/09/item19.html

ТВАР ГІСТОРЫІ
У выставачнай зале Палацава-паркавага ансамбля XVI – XIX стст. у г.
Нясвіжы з 28 лістапада па 13 студзеня будзе праходзіць выстава “Твар
гісторыі” з прыватнай калекцыі Паўла Татарнікава – лаўрэата Дзяржаўнай
прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата міжнароднай прэміі “Залатое пяро” ў
Белгарадзе (1989), уладальніка Гран-Пры конкурсу “Мастак і кніга”
(2000), двойчы лаўрэата прэміі “Залаты яблык” (2001, 2009) Міжнароднай
біенале ілюстрацыі ў Браціславе,
лаўрэата прэміі “Лепшы ілюстратар года” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” (2007).

Названыя пераможцы конкурсу "Вобраз кнiгi"
Лаўрэаты i номiнанты V агульнарасiйскага конкурсу кнiжнай iлюстрацыi «Вобраз кнiгi» ўнагароджаны на 25-й Москоўскай мiжнародной кнiжнай выстаўке-кiрмашы.
Адным з пераможцаў у намiнацыi «Лепшыя iлюстрацыi да твораý для дзяцей i юнацтва» стаў Павел Татарнiкаў за iлюстрацыi да кнiгi «Прынцэса ў падземным царстве»